Вы тут

У Віцебску на рэканструкцыю корпуса анкадыспансера выдаткавалі каля 42,5 мільёнаў рублёў


Пасля рэканструкцыі, якая цягнулася каля 15 гадоў, адкрылі другі хірургічны корпус Віцебскага абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера. На гэта выдаткавалі каля 42,5 мільёнаў рублёў. 


Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў на цырымоніі адкрыцця падкрэсліў важнасць гэтага аб’екта для Прыдзвіння.

На кантролі ў дыспансеры пасля лячэння знаходзіцца прыкладна кожны трыццаты жыхар Прыдзвінскага краю (каля 40 тысяч пацыентаў). Штогод сюды звяртаюцца па кансультацыі 130 тысяч чалавек, праводзяць каля 6 тысяч аперацый, агучыў статыстыку губернатар.

Увод у эксплуатацыю корпуса дазволіць паменшыць чаканне ў чарзе для аперацый і забяспечыць якасны новы ўзровень дапамогі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.