Вы тут

Ад Антарктыды адкалоўся велізарны айсберг плошчай каля 1270 квадратных кіламетраў


Велізарны айсберг плошчай каля 1270 квадратных кіламетраў аддзяліўся ад шэльфавага ледніка Бранта ў Антарктыдзе, перадае інтэрнэт-партал Буквы са спасылкай на The Washington Post і Live Science.


Памер айсберга прыкладна ў 20 разоў перавышае тэрыторыю Манхэтана (раёна Нью-Ёрка, ЗША). Таўшчыня лёду складае каля 492 футаў (каля 150 метраў).

Расколіна з’явілася яшчэ ў 2020 годзе і павялічвалася, пакуль у гэтую пятніцу, 26 лютага, не здарыўся канчатковы разлом.

Гэта ўжо трэцяя буйная трэшчына на шэльфавым ледніку Бранта, якая стала актыўна разрастацца на працягу апошняга дзесяцігоддзя.

Расколіна расла з хуткасцю каля 1 км у суткі ў студзені гэтага года, але раніцай 26 лютага тэмпы паскорыліся, і яна пашырылася на некалькі сотняў метраў літаральна за гадзіны.

Навукоўцы лічаць працэс расколу антарктычнага ледніка натуральным працэсам, не звязаных са зменамі клімату.

Цяпер айсберг можа дрэйфаваць па акіяне або сесці на мель побач з мацерыком.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.