Вы тут

У Гомелі адключылася святло ў кватэры з мужчынай, падключаным да канцэнтратара з кіслародам. На дапамогу прыйшлі ратаўнікі


Днём 26 лютага на пульт «101» паступіла паведамленне ад гамяльчанкі пра адключэнне святла па вуліцы Крайняй.


Жанчына растлумачыла, што ў кватэры знаходзіцца яе муж 1963 года нараджэння. Яму неабходна заставацца падключаным да апарата канцэнтратару кіслароду. Работа прылады ажыццяўляецца толькі ад сеткі, а запасны балон для апарата разлічаны на 30 хвілін.

Ратаўнікі выехалі па адзначаным адрасе і падключылі медыцынскае абсталяванне да электрагенератара.

Падача электрычнасці ў доме была адноўлена праз дзве гадзіны.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.