Вы тут

У Мінску з 5 па 8 сакавіка арганізуюць дадатковы гандаль кветкамі на 221 адкрытай пляцоўцы


З 5 па 8 сакавіка ва ўсіх раёнах сталіцы будзе арганізавана гандаль кветкамі на адкрытых пляцоўках, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.


pixabay.com

— Попыт на жывыя кветкі ў гэты перыяд павышаны. Таму гарадскія ўлады па традыцыі прадастаўляюць магчымасць прадаваць такі тавар айчынным вытворцам і грамадзянам, якія вырошчваюць расліны на сваіх прысядзібных або дачных участках і маюць дакументы, — патлумачыла начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава. — Што тычыцца месцаў гандлю, то яны падбіраюцца па заяўным прынцыпе і зацвярджаюцца ў раённых адміністрацыях горада. У гэты раз для продажу вызначана 221 пляцоўка, гэта крыху больш, чым у папярэднія гады. Больш падрабязна аб месцах гандлю можна даведацца на сайтах раённых адміністрацый. Зрэшты, пакупнікі без праблем знойдуць такія кропкі, бо лакацыі для продажу выбіраюцца ў месцах найбольшай праходнасці людзей — каля гандлёвых аб’ектаў, школ, паліклінік, прыпынкаў грамадскага транспарту.

Начальнік упраўлення нагадала, што фізічныя асобы, якія рэалізуюць тавар, абавязкова павінны мець даведку, што кветкі прадавец альбо яго блізкія сваякі выгадавалі на сваім дачным або прысядзібным участку. Таксама да пачатку гандлю трэба паведаміць падатковую інспекцыю аб перыядзе і месцы продажу і заплаціць падатак. Суму падатку падкажуць у інспекцыі. Варта памятаць: калі падатак не выплачаны, грамадзяне могуць атрымаць штраф за незаконны гандаль.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.