Вы тут

Кітай ажыццявіць 40 касмічных запускаў


У гэтым годзе Кітай, як чакаецца, ажыццявіць больш за 40 касмічных запускаў. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным Кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыяй (CASC), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Сёлета будаўніцтва касмічнай станцыі ўступіць у ключавы этап. Кітайскі марсіянскі зонд «Цяньвэнь-1» выканае першую ў гісторыі Кітая місію, якая ўключае арбітальны палёт, пасадку і перамяшчэнне па паверхні гэтай планеты, адзначаецца ў дакладзе.

З дапамогай ракеты-носьбіта «Чанчжэн-5B Y2» вясной плануецца запусціць ключавы модуль кітайскай касмічнай станцыі. Усяго ў 2021-2022 гадах для яе будаўніцтва плануецца ажыццявіць 11 запускаў.

Як адзначаецца ў дакладзе, летась Кітай ажыццявіў 39 касмічных запускаў, накіраваўшы ў космас 89 касмічных апаратаў.

Прэв'ю: factmil.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.