Вы тут

Да -12°С чакаецца ў Беларусі 6 сакавіка


Да 12 градусаў марозу чакаецца па паўночным усходзе Беларусі 6 сакавіка, паведамілі ў Белгідрамеце.


pixabay.com

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай месцамі, днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні 4-9 м / с, днём па поўначы — з парывамі да 14 м / с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў марозу, па паўночным усходзе — да мінус 12. Днём будзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.