Ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня жанчын прыняў удзел старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей.
У сваім звароце да жаночай грамадскасці Гомельшчыны кіраўнік рэгіёну азначыў, што Міжнародны жаночы дзень — гімн жаночай прыгажосці, абнаўленню жыцця, аптымізму і сапраўднага свята усмешак і кветак.
— Сучасная жанчына шматгранная і таленавітая ва ўсім. Яна дзіўным чынам спалучае ў сабе клапатлівую маму, захавальніцу ачагу, незаменнага работніка. Наша дзяржава будзе і далей стаяць на варце традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, мацярынства і дзяцінства, здаровай сям’і, — падкрэсліў Генадзь Салавей.
У Гомельскай вобласці 1618 жанчын ўдастоены знакавай ўзнагароды — ордэны Маці. На Гомельшчыне сёння амаль 18 з паловай тысяч шматдзетных сем’яў. На пачатак бягучага года ў вобласці адкрыта звыш 15 тысяч дэпазітаў на сямейны капітал. Са студзеня 2020 года, калі пашырыліся магчымасці датэрміновага выкарыстання гэтых сродкаў, у вобласці прынята 4412 рашэнняў аб датэрміновым выкарыстанні дэпазітаў. З іх каля 90% — на паляпшэнне жыллёвых умоў. Летась у рэгіёне 2,2 тысячы шматдзетных сем’яў пабудавалі новае жыллё. Матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года на больш як 2 мільёны рублёў атрымалі 34 з паловай тысячы школьнікаў са шматдзетных сем’яў. Звыш трох тысяч дзяцей да двух гадоў былі забяспечаны бясплатным харчаваннем на 956 рублёў кожны.
— Мы і далей будзем рабіць усё, каб у Гомельскай вобласці, у краіне ў цэлым было як мага больш вялікіх, дружных сем’яў. У бліжэйшыя гады ў рэгіёне пабудуюць новыя дзіцячыя сады і школы, медыцынскія, спартыўныя і культурныя цэнтры, працягнецца добраўпарадкаванне ў населеных пунктах, — звярнуў увагу старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота БелТА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?