Вы тут

За першыя чатыры дні сакавіка ў Мінску адрамантавалі больш за 4 тыс. кв. м дарожнага палатна


З пачатку сакавіка ў сталіцы адрамантавалі 4 171 кв. м дарожных пакрыццяў. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Уладзімір Латушкін.


Для параўнання: у студзені рамонт выканалі на 8 774 кв. м пакрыццяў, у лютым — на 22 524 кв. м. Лідарства па аб’ёмах работ, якія ажыццяўляліся з пачатку года, — ва УП «Рэмаўтадор Савецкага раёна» (4 843 кв. м).

Капрызнае надвор’е прыкметна паўплывала на стан праезнай часткі. Пра гэта сведчыць і статыстыка дарожнікаў: за студзень — люты спатрэбілася адрамантаваць 35 469 кв. м пакрыццяў, за аналагічны перыяд 2020 г. — 11 695 кв. м, 2019-га — 25 245 кв. м.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.