Вы тут

Кніжныя навінкі. Біяграфія аднаго з Ягелонаў


Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» працягвае рэалізацыю ўнікальнага кніжнага біяграфічнага праекта — выданне серыі «Вялікія князі ВКЛ». Толькі што пабачыў свет багата ілюстраваны нарыс «Сігізмунд Ягелон» дасведчанага гістарычнага пісьменніка, публіцыста Віктара ЧАРОПКІ «Сігізмунд Ягелон». Многія яго кнігі раней выходзілі як кнігі Вітаўта Чаропкі.


Кніга прысвечана вялікаму князю літоўскаму і каралю польскаму Сігізмунду Ягелону (1467 — 1548). Яго палітычная і ваенная дзейнасць адыграла важную ролю ў гісторыі ўвогуле Усходняй Еўропы XVI стагоддзя. Гэта пра Сігізмунда Ягелона пісаў Іван Мялешка: «Немцев, як собак, не любил и ляхов з их хитростью велми не любил, а Литву и Русь нашу любительно миловал». У спадчыну Ягелону як кіраўніку дзвюх дзяржаў ад папярэдніка засталіся складаныя адносіны з Вялікім Княствам Маскоўскім, ці Масковіяй, як называлі гэту дзяржаву ў Еўропе. Паміж ВКЛ і ВКМ у час праўлення адбыліся тры вайны: у 1507 —1508, 1512 — 1522 і 1534 — 1537 гадах. У час гэтых войнаў удалося адбіць агрэсію Вялікага Княства Маскоўскага, але яны закончыліся для ВКЛ стратай Смаленскай зямлі. Галоўнай мэтай свайго кіравання ў Вялікім Княстве Літоўскім і Каралеўстве Польскім Сігізмунд лічыў працу на іх добраўпарадкаваны стан і правядзенне ў дзяржавах неабходных рэформаў.

Кніга складаецца з наступных раздзелаў, назвы якіх досыць красамоўныя: «Цяжкі пачатак», «Грознае ліхалецце», «Ад вайны да міра», «На мірнай ніве», «Дзеі і здабыткі», «Вайна без перамогі», «Два гаспадары», «Сямейны альянс». Мноства цікавых, вельмі выразных ілюстрацый, якія, відавочна, не так лёгка было і знайсці, істотна дапаўняюць тэкст грунтоўнага жыццяпіса вялікага палітычнага дзеяча. Напрыканцы выдання пададзена «Хроніка жыцця Сігізмунда Казіміравіча».

Чарговую кнігу Віктара Чаропкі з серыі «Вялікія князі ВКЛ» «Сігізмунд Ягелон» можна набыць у кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску па праспекце Незалежнасці, 72.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.