Вы тут

Сонца свеціць, ды пакуль не грэе


У сакавіку ў нас заўсёды так: замест стабільнага цяпла — тэмпературныя арэлі. Вось і ў першай палове тыдня адзначаўся павышаны тэмпературны рэжым, але потым перыяд адлігі змяняецца зімовым характарам надвор'я.


Фота: vremena-goda.su

Ужо сёння ўдзень у многіх раёнах пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад нуля да плюс 6 градусаў.

20 сакавіка, у дзень веснавога раўнадзенства, на надвор'е будзе ўплываць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халодным паветры. Паменшыцца колькасць аблокаў, у дзённыя гадзіны ўсё часцей стане свяціць сонца. Уначы і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, удзень з пераходам на заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 марозу, удзень — ад нуля да плюс 5 градусаў.

Таксама будзе сонечна і ў нядзелю. У гэты дзень у асноўным захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Толькі раніцай і ўдзень у паўночна-заходніх раёнах Беларусі адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту, тут пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні парывісты, раніцай і ўдзень у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 марозу, удзень — ад мінус 1 градуса да 6 цяпла.

У панядзелак надвор'е будуць фарміраваць франтальны раздзел і няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з паўночнага захаду Еўропы. Зноў павялічыцца і ўшчыльніцца воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень месцамі пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні з пераходам на паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 7 градусаў, удзень — ад мінус 1 да 6 цяпла.

Паўночны вецер чакаецца і ў аўторак. Будзе пераменная воблачнасць пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 8 марозу, месцамі — да мінус 10 градусаў. Удзень будзе ад 1 да 8 градусаў са знакам плюс. Нягорача — пакуль.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.