Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


pixabay.com

АВЕН. Пачатак тыдня стане складаным часам, аднак вырашальным для вашай кар'еры і адносін з начальствам. Рэкамендуецца паказаць ва ўсім бляску свой прафесійны ўзровень. Перамогі, заваяваныя на гэтым тыдні, яшчэ доўга будуць прыносіць прызавыя. У чацвер беражыце свае сілы, бо спрэчкі і перамовы пагражаюць адабраць у вас шмат энергіі. У выхадныя аддайце перавагу пасіўнаму адпачынку.


ЦЯЛЕЦ. Паспрабуйце змяніць свой стыль зносін, пераарыентуйце прыярытэты, памяняйце аўдыторыю. Задумайцеся пра наступнае: каб быць выдатным суразмоўцам, зусім не трэба шмат гаварыць — значна важней умець слухаць. Зараз не час для рэалізацыі новых ідэй: перашкоды будуць узнікаць на кожным кроку. Будзьце больш уважлівымі, выконвайце распараджэнні начальства дакладна і ў тэрмін.


БЛІЗНЯТЫ. Вас чакае поспех у працы і ў асабістым жыцці. Вы зможаце стаць лідарам і арганізатарам вельмі ўдалых і прыбытковых праектаў і падзей. Хоць некаторыя праблемы ў справах могуць злёгку расчараваць, пастаўцеся да гэтага па-філасофску. Цярпенне і праца, сапраўды, усё ператруць і падораць здзяйсненне самых запаветных жаданняў. Выдатна пройдуць паездкі і вандраванні, прычым за кошт таго, хто прымае.


РАК. Зараз не час для шырокай дэманстрацыі сваіх амбіцый. Самаўпэўненасць таксама можа аказацца лішняй. І не будзьце празмерна патрабавальныя да навакольных. У сераду пастарайцеся пазбягаць перанапружання на працы — яна, як вядома, не воўк, у лес не ўцячэ. У цэлым тыдзень будзе ўдалы для навуковай, творчай ці іншай інтэлектуальнай дзейнасці. У нядзелю паспрабуйце звесці да мінімуму кантакты — яны пагражаюць быць занадта стомленымі.


ЛЕЎ. Панядзелак — спрыяльны дзень для дзеянняў, якія патрабуюць адказнасці і ўвагі, засяроджанасці і дысцыпліны. У пачатку тыдня варта паставіць перад сабой рэалістычныя задачы, не спрабуйце зрабіць усё і адразу. Будзьце ўважлівыя, не спрабуйце праблемы вырашаць выключна самастойна, райцеся з блізкімі і калегамі.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні найбольш запатрабаваным са спіса вашых здольнасцяў будзе дыпламатычнае мастацтва. Трэба ўмець своечасова прамаўчаць. У панядзелак і аўторак вас чакае творчае натхненне ва ўсім, нават у паўсядзённай працы. У чацвер не варта зацыклівацца на адным пытанні. Калі сітуацыя не паддаецца вырашэнню, пакіньце праблему да лепшых часоў. У пятніцу шквал дробных непаразуменняў запатрабуе неадкладнага рэагавання, але дзейнічаць неабходна акуратна. У суботу і нядзелю ўступкі ў дробязях дазволяць захаваць мір і дабрабыт у сям'і.


ШАЛІ. Настаў час для самарэалізацыі і раскрыцця творчага патэнцыялу. Шукайце новы падыход да старых праблем, новую працу. Бязлітасна расставайцеся з усім састарэлым і непатрэбным. Серада можа парадаваць добрымі навінамі і новымі перспектывамі. У чацвер вас чакае выгаднае дзелавое супрацоўніцтва. Добра вырашаюцца банкаўскія пытанні. Выхадныя прысвяціце сям'і. У нядзелю адпраўляйцеся ў госці і не забудзьце пра падарунак.


СКАРПІЁН. Тыдзень спрыяльны для генерыравання і ўвасаблення вашых ідэй у рэальнасць. У панядзелак дзелавая сустрэча можа стаць вельмі карыснай і прыбытковай. У сярэдзіне тыдня будзе ўдалай любая інтэлектуальная дзейнасць. Зараз добра будаваць планы на найбліжэйшую будучыню, усе яны ажыццявяцца. Вас чакаюць сур'ёзныя перамены ў сямейным жыцці, і абставіны складуцца на вашу карысць. Будзе вельмі добра, калі скіруеце назапашаную энергію на рамантычныя спатканні.


СТРАЛЕЦ. Мінімальныя намаганні на гэтым тыдні дадуць максімум выніку. Сцеражыцеся жадаць камусьці зла, хай і цалкам заслужана — ваша жаданне можа матэрыялізавацца ў нечаканым аб'ёме. Калі ў панядзелак хуткасць рэалізацыі планаў будзе блізкая да звышгукавой, ужо да сярэдзіны тыдня яна рэзка ўпадзе, і справы будуць ледзь варушыцца. Затое пазбегнеце перагрузак. У суботу любая ваша справа запатрабуе рызыкі, калі, вядома, вам важны вынік.


КАЗЯРОГ. Рацыянальнасць і ўменне збалансаваць эмоцыі дазволяць раскрыць свой патэнцыял. Надыходзіць час перамен, паступіць шмат цікавых прапаноў па працы — толькі не варта спяшацца з прыняццем рашэнняў. У такім багацці прывабных перспектыў ёсць верагоднасць штосьці выпусціць. У зносінах з дзелавымі партнёрамі сачыце за сваімі выказваннямі. Пачуўшы крытыку, не спяшайцеся крыўдзіцца, а зрабіце правільныя высновы. У выхадныя рызыкуеце стаць ахвярай ліслівасці і маніпуляцый з боку прадстаўнікоў супрацьлеглага полу.


ВАДАЛІЎ. Пачатак тыдня пройдзе вяла. Набярыцеся сіл у аўторак і сераду, а з чацвярга можа пачацца імклівы ўзлёт актыўнасці і прыліў жыццёвых сіл. Справы на працы абяцаюць складвацца вельмі паспяхова, асабліва ў пытаннях кар'еры, магчыма, атрымаеце пахвалу і выгадную прапанову. Успомніце старых сяброў: аднаўленне стасункаў можа стаць вельмі карысным — не забудзьцеся запрасіць іх у госці.


РЫБЫ. У пачатку тыдня вас могуць наведаць рэфарматарскія ідэі, лагічнасць, складнасць і амаль матэматычная прыгажосць якіх могуць закружыць галаву любому. Што ж, зафіксуйце іх — потым спатрэбяцца. Калі не зможаце знайсці прымяненне — выдасце як навуковую фантастыку. У сераду, нягледзячы на працоўную мітусню, абавязкова дазвольце сабе невялікую перадышку. Бегаць, імкнучыся ўсё паспець, не варта, інакш цалкам стоміцеся да выхадных.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.