Вы тут

«Ільготнае» жыллё ў сталіцы


Пералік шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх ў 2021 годзе ажыццяўляецца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў, зацверджаны для горада Мінска. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва № 10, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Згодна з гэтым пералікам, будаўніцтва 448 сталічных кватэр агульнай плошчай 29,3 тыс. м. кв. і 611 м. кв. індывідуальнага жылля будзе прафінансавана сёлета за кошт ільготных крэдытаў. Аб'ём ільготных крэдытных рэсурсаў ААТ «АСБ Беларусбанк» на гэтыя патрэбы прадугледжаны ў памеры Br16,161 млн, з іх на будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў будзе накіравана Br15,161 млн, на індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва — Br500 тыс. і Br500 тыс. — на набыццё жылля.

На будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да жылых дамоў у 2021 годзе плануецца накіраваць з мясцовых бюджэтаў Br150 млн, і амаль Br22 млн будзе выдзелена з рэспубліканскага бюджэту.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.