Вы тут

Навучальны корпус у Оршы за мільён стаў самым дарагім аб'ектам, прададзеным сёлета камітэтам «Віцебскаблмаёмасць»


Навучальны корпус на вуліцы Міра з прыбудовай (агульнай плошчай 2345 м²) выстаўляўся на аўкцыён у пяты раз, у чарговы — са зніжэннем кошту на 30 %. І быў прададзены за больш чым мільён рублёў адзінаму прэтэндэнту на пакупку — прыватнай арганізацыі з Оршы. Пра гэта паведамілі «Звяздзе» у «Віцебскаблмаёмасці».


Новаму ўласніку неабходна выканаць ахоўныя абавязацельствы, паколькі корпус 1917 года пабудовы з'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ён стаў 21-м аб'ектам, прададзеным камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» у гэтым годзе. Усе папярэднія былі прададзеныя на аўкцыёне альбо за базавую велічыню (дзесяць аб'ектаў), альбо са зніжэннем цэны на 80 % (таксама дзесяць).

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.