Вы тут

Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка накіруецца з візітам у Азербайджан


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 красавіка накіруецца з візітам у Азербайджан, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Двухдзённая праграма прадугледжвае насычаную перамоўную павестку. У прыватнасці, кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў правядуць дзве сустрэчы. Адна з іх адбудзецца адразу па прыбыцці беларускага лідара ў Баку. У нефармальнай абстаноўцы кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць асноўныя напрамкі беларуска-азербайджанскіх адносін і стратэгічныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

Афіцыйная частка перамоў запланавана на сераду. Сустрэча прэзідэнтаў пройдзе ў вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый. Асноўная ўвага будзе нададзена пашырэнню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і напаўненню супрацоўніцтва новым зместам. Бакі разгледзяць пытанні прамысловай кааперацыі, рэалізацыю бягучых і перспектыўных праектаў у галіне вытворчасці і паставак прадуктаў харчавання, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Закрануць і не менш актуальныя тэмы: супрацоўніцтва ў ахове здароўя, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і турыстычнай сферах.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Па выніках перамоў чакаецца падпісанне двухбаковых дакументаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.