Вы тут

БРСМ і БРПА далі старт рэспубліканскаму праекту «Ліст Герою Вялікай Перамогі»


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская піянерская рэспубліканская арганізацыя абвясцілі пра старт патрыятычнага праекта «Ліст Герою Вялікай Перамогі».


Яго запусцілі сёння на палях XIX Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі. Да ўдзелу запрасілі навучэнцаў школ, гімназій і ліцэяў, устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі, студэнтаў ВНУ, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і рухаў. Напярэдадні Дня Перамогі і Дня Незалежнасці ім прапанавана напісаць ліст з дня сённяшняга ў мінулае — на фронт сваяку, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Затым скласці яго ў знакаміты трохкутнік і перадаць у першасную арганізацыю БРСМ школы, ВНУ, прадпрыемства альбо арганізацыі.

Усе лісты-трохкутнікі будуць акумуляваныя ў раённых, гарадскіх і абласных камітэтах, дзе на конкурснай аснове пройдзе адбор найлепшых творчых работ. Іх перададуць у Цэнтральны камітэт БРСМ, а затым у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. «Ліст Герою Вялікай Перамогі» — складовая частка вялікага рэспубліканскага праекта «Кветкі Вялікай Перамогі».

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.