Вы тут

Мінпрацы створыць фотагалерэю ветэранаў ВАВ з ліку былых работнікаў і іх сваякоў


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны аб’яўляе акцыю сярод работнікаў сістэмы ведамства «Беларусь памятае! Мы памятаем!», паведамілі БелТА ў Мінпрацы і сацабароны.


Будзе створана адзіная фотагалерэя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з ліку былых работнікаў, а таксама сваякоў работнікаў сістэмы міністэрства, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях.

«Праводзімая акцыя — гэта магчымасць пакінуць памяць будучым пакаленням аб героях, якія абаранялі краіну ад фашызму. Мы просім калег далучыцца да яе і ўнесці свой уклад у захаванне памяці аб ветэранах, іх бессмяротным подзвігу. Гэта важна для выхавання ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за гераічнае мінулае сваіх продкаў, а таксама для таго, каб не дапусціць скажэння падзей і вынікаў Вялікай Перамогі», — падкрэслілі ў Мінпрацы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.