Вы тут

У Магілёве стартаваў абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя»


Удзельнікі прадставілі адноўленыя і бытуючыя аўтэнтычныя песні з дэманстрацыяй элементаў абрадаў народнага календара беларусаў.


— Фестываль праводзіцца ў мэтах выхавання падрастаючага пакалення сродкамі народнай спадчыны, арганізацыі традыцыйных форм вольнага часу, выяўлення, аднаўлення, падтрымкі, пераймання і распаўсюджвання народнай культуры ў такіх традыцыйных праяўленнях, як песеннае мастацтва, народная харэаграфія і  народны гумар, — патлумачылі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам мерапрыемства.

У праграме фестывалю, які будзе доўжыцца да верасня і пройдзе ў тры этапы — тэматычныя канцэрты, семінары-практыкумы, прысвечаныя традыцыйнай народнай творчасці беларусаў, творчае спаборніцтва па прынцыпе «хто каго перетанцуе, хто каго перапяе», майстар-класы, фальклорныя танцавальныя, гумарыстычныя вечарыны і іншае. Усё гэта можна будзе ўбачыць як на сцэне абласнога метадычнага цэнтра, так і на тэматычнай пляцоўцы «Фолк-майстэрня» рэспубліканскага свята «Александрыя збірае сяброў». Старт фестывалю даў канцэрт «Галасы Падняпроўя», у якім узялі ўдзел дзіцячыя і дарослыя аўтэнтычныя і фальклорныя калектывы, салісты ўстаноў культуры вобласці, носьбіты песеннага фальклору Чэрыкаўскага, Краснапольскага, Клімавіцкага, Магілёўскага, Асіповіцкага раёнаў і горада Магілёва. Падрабязнасці чытайце на старонках газеты «Звязда».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.