Вы тут

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні законапраект аб змяненні законаў па пытаннях СМІ


Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект аб змяненні законаў па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі, перадае БЕЛТА.


Законапраект прыняты ў першым чытанні 2 красавіка. «У гэтым дакуменце змешчаны шэраг новаўвядзенняў у галіне інтэрнэту, вызначаюцца меры па абароне нацыянальнай інфармацыйнай прасторы ў медыясферы, пашыраецца пералік відаў інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена, удасканальваюцца падыходы дзяржаўнай рэгістрацыі і перарэгістрацыі сродкаў масавай інфармацыі і некаторыя іншыя», — расказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч, прадстаўляючы законапраект.

Паводле яе слоў, пры падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў другім чытанні Пастаяннай камісіяй сумесна з зацікаўленымі праведзена значная работа, падчас якой нормы, што не маюць канцэптуальнага, істотнага значэння, зведалі змяненні або выключаны. «Так, з тэксту праекта закона былі выключаны нормы аб абавязках журналіста паведамляць галоўнаму рэдактару аб магчымых ісках і прад’яўленні іншых прадугледжаных заканадаўствам патрабаванняў у сувязі з распаўсюджваннем падрыхтаванага ім паведамлення або матэрыялу. Атрымліваць згоду галоўнага рэдактара на падрыхтоўку інфармацыйных паведамленняў або матэрыялаў, прызначаных для распаўсюджвання ў іншых сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах», — адзначыла парламентарый.

Згодна з законапраектам, заснавальнікам СМІ не можа быць фізічная або юрыдычная асоба, якая раней выступала ў якасці ўдзельніка або ўласніка маёмасці арганізацыі, прызнанай экстрэмісцкай, на працягу 5 гадоў з дня ўступлення ў законную сілу рашэння суда аб ліквідацыі гэтай арганізацыі.

Дэталізаваны парадак распаўсюджвання прадукцыі сродку масавай інфармацыі (прапануецца, каб у адпаведнасці з рашэннем Міжведамаснай камісіі па бяспецы ў інфармацыйнай сферы аб наяўнасці ў прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі інфармацыйных паведамленняў і (або) матэрыялаў, распаўсюджванне якіх можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, Міністэрства інфармацыі прымала рашэнне аб ануляванні дазволу на распаўсюджванне такой прадукцыі на тэрыторыі краіны без змянення яе формы або зместу). Для ўзмацнення абароны дзелавой рэпутацыі арганізацый унесены карэкціроўкі ў артыкул аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання.

Лілія Ананіч падкрэсліла, што ёсць шматлікія скаргі на нядобрасумленных канкурэнтаў, якія распаўсюджваюць неадпаведныя рэчаіснасці звесткі, што прыніжаюць дзелавую рэпутацыю юрыдычных асоб. «Аднак уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных за межамі нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт, якія не пазначылі свой адрас электроннай пошты, апынуліся па-за прававым полем. Склалася сітуацыя, калі няма каму прад’явіць патрабаванні аб устараненні або недапушчэнні парушэння заканадаўства аб СМІ. Таму прапануецца надзяліць Міністэрства інфармацыі правам абмяжоўваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання пры наяўнасці ўступіўшага ў законную сілу рашэння суда, якое з’яўляецца падставай для вынясення патрабавання аб устараненні або недапушчэнні парушэння заканадаўства аб СМІ, пры адсутнасці на інтэрнэт-рэсурсе адраса электроннай пошты ўладальніка гэтага рэсурсу», — дапоўніла яна.

Акрамя таго, законапраектам больш дакладна рэгламентаваны падставы пазбаўлення акрэдытацыі журналіста сродку масавай інфармацыі.

«На нашу думку, прыняцце законапраекта будзе садзейнічаць найбольш эфектыўнаму забеспячэнню інфармацыйнай бяспекі дзяржавы і рэалізацыі канстытуцыйных правоў грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі», — сказала на заканчэнне парламентарый.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.