Вы тут

Мінфін разлічвае атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў $500 млн да канца чэрвеня


Беларусь разлічвае атрымаць другі транш расійскага крэдыту ў памеры $500 млн да канца чэрвеня. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў, перадае БЕЛТА.


«Мы дамаўляліся на першае паўгоддзе, на другі квартал. Будзем спадзявацца, што да канца чэрвеня», — сказаў Юрый Селіверстаў.

Як паведамлялася, пагадненне аб прадастаўленні Беларусі расійскага крэдыту ў суме, эквівалентнай $1 млрд, было падпісана 21 снежня 2020 года. Першы транш крэдыту ў памеры $500 млн Мінфін атрымаў 30 снежня.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.