Вы тут

«Чарнобыльскую літургію» выканаюць у Белдзяржфілармоніі 25 красавіка


Рэквіем мітрапаліта Ёнатана (Ялецкіх) прысвечаны 35-годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

— Гэта духоўна–харавая кампазицыя — першая свайго роду праваслаўны рэквіем, прысвечаная памяці загінуўшых герояў–ліквідатараў атамнай аварыі 1986 года, — падкрэслілі ў філармоніі.

— сімфанічна–харавая версія «Чарнобыльскай літургіі» — гэта твор свецкі па форме, але духоўна глыбокі па змесце. Дадзеная музычная драма з'яўляецца праявай любові да загінутых герояў–чарнобыльцаў. Драматургія паэмы ўяўляе сабой адзінае цэлае, якое кампазіцыйна складаецца з двух раздзелаў: першы — памінальны, другі рассказвае пра радасць вечных зносін з Богам, — распавялі арганізатары.

Музыка, прасякнутая падзякай, шчырасцю парываў душы і чалавекалюбствам, нагадае, што прырода — агульны і адзіны дом для ўсіх народаў.

У канцэрце прыме ўдзел Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь. У якасці чытальніка выступіць протаіерэй Іаан Задарожын, саліраваць будуць лаўрэаты міжнародных конкурсаў Уладзіслаў Вітушка, Руслан Маспанаў, Наталля Тоўсцік, а дырыжыраваць — Аляксандр Анісімаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.