Вы тут

Музейны складнік турызму


У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшоў метадычны семінар «Роля літаратурных музеяў у развіцці ўнутранага турызму».


Мерапрыемства, арганізаванае Нацыянальным агенцтвам па турызме Рэспублікі Беларусь, мае сапраўды знакавы характар. Прадстаўнікі турыстычнай і музейнай сфер сабраліся на семінары, каб праз прэзентацыю пазнаёміцца з экспазіцыямі Купалаўскага музея, адкрыць для сябе новыя формы работы з наведвальнікамі, стаць удзельнікамі інтэрактыўнай экскурсіі з выкарыстаннем ІT-тэхналогій. А таксама атрымалі задавальненне ад дэманстрацыі музейна-педагагічнай праграмы «Вячоркі», узялі ўдзел у квэсце «У пошуках папараць-кветкі». Падсумаваў работу семінара круглы стол па актуальных праблемах суладдзя музейнай справы і развіцця ўнутранага турызму.

— Такія семінары павінны стаць сістэмным складнікам нашай метадычнай работы дзеля пашырэння выкарыстання музейнага патэнцыялу для росту турыстычных паслуг у краіне, — адзначыў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь Павел САПОЦЬКА. — У Беларусі шмат літаратурных музеяў. Яны прысвечаны жыццю і творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Петруся Броўкі, Максіма Багдановіча... Мяркую, што арганізатары экскурсійна-турыстычнай работы павінны звярнуць увагу і на грамадскія, школьныя літаратурна-краязнаўчыя музеі.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.