Вы тут

Больш за 70 дадатковых цягнікоў прызначыла БЧ на выхадныя і святочныя дні ў красавіку-маі


Магістраль працягвае работу па прызначэнні дадатковых цягнікоў для забеспячэння перавозак пасажыраў у дні красавіцкіх і майскіх святаў.


З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў гэтыя выхадныя дні ў трэцяй дэкадзе красавіка дадаткова назначаны цягнікі ў зносінах Мінск — Брэст, інфармуе прэс-цэнтр БЧ.

Так, 23 і 30 красавіка дадаткова прадугледжана курсіраванне цягніка № 753 Мінск — Брэст. Ён адправіцца з Мінска ў 16.53 і прыбудзе ў Брэст у 20.45.

25 красавіка дадаткова прызначаны састаў № 630 Брэст — Мінск, адпраўленнем з Брэста ў 18.32 і прыбыццём у Мінск у 23.51.

26 красавіка дадаткова прызначаны цягнік № 629 Мінск — Брэст адпраўленнем з Мінска ў 0.38 і прыбыццём у Брэст у 5.47.

На будучыя майскія святы і Радаўніцу з 2 па 11 мая ўжо прызначана 69 дадатковых саставаў. Яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск — Брэст, Мінск — Гомель, Мінск — Віцебск, Мінск — Гродна, Мінск — Камунары, Мінск — Пінск, Мінск — Светлагорск, Віцебск — Брэст, Гомель — Віцебск, Гродна — Орша — Крычаў.

Акрамя таго, будзе павялічана колькасць месцаў для праезду пасажыраў у цягніках № 747/748, 710/709 Мінск — Гомель 8, 10 і 11 мая.

Больш падрабязную інфармацыю пра прызначаныя дадатковых цягніках і часу іх адпраўлення можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 Кантакт-цэнтра БЧ.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.