Вы тут

Ухвалены законапраект аб ахове персанальных даных


Ён мае на мэце забяспечыць абарону правоў і свабод грамадзян пры зборы, апрацоўцы, распаўсюджванні або даванні іх персанальных даных.


— Да сённяшняга часу ў нас не было такога комплекснага закона, — растлумачыў у размове з журналістамі дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім ІПАТАЎ. — Цяпер такі сістэмны, комплексны акт у нас у краіне з'явіцца і расставіць усе кропкі над «і» ў пытаннях рэгулявання сферы персанальных даных.

Дарэчы, аналагічныя законы існуюць у многіх краінах, у тым ліку ў Расіі, Казахстане, Украіне, Малдове і іншых.

— Цяпер мы падышлі да гэтага пытання, і прававое поле будзе зразумелае. Прычым гэта прававое поле ствараецца з улікам міжнародных актаў, — падкрэсліў Вадзім Іпатаў. — Упаўнаважаны орган па ахове персанальных даных будзе вызначацца кіраўніком дзяржавы. У адпаведным артыкуле закона сказана, што гэты орган з'яўляецца незалежным. На яго не могуць накладацца нейкія іншыя функцыі, акрамя аховы персанальных даных. І другое, яго галоўныя функцыі ўжо закладзены ў законе.

Як паясніў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы і сацыяльным развіцці Андрэй ІВАНЕЦ, праектам закона прадугледжваецца вызначэнне агульнага паняцця і катэгорый персанальных даных, прынцыпаў і ўмоў работы з імі. У прыватнасці, прадугледжваецца падзел персанальных даных на агульнадасягальныя і спецыяльныя — і, адпаведна, вызначаюцца асаблівасці работы з імі, механізмы збору і давання гэтых даных.

— Базавай умовай выканання якіх-небудзь дзеянняў з персанальнымі данымі будзе з'яўляцца атрыманне свабоднага, адназначнага, інфармаванага выказвання згоды суб'екта персанальных даных на іх апрацоўку, — падкрэсліў ён.

У той жа час у законапраекце вызначаны пералік выпадкаў, калі апрацоўка персанальных даных будзе ажыццяўляцца без згоды іх уладальніка. Напрыклад, падчас адміністрацыйнага ці крымінальнага працэсу, выканання аператыўна-пошукавай дзейнасці, судовых пастаноў і гэтак далей.

Трэба сказаць, што законапраектам вызначаецца і адказнасць за парушэнне заканадаўства аб персанальных даных. Праектам закона непасрэдна замацоўваецца магчымасць кампенсацыі маральнай шкоды, якая была нанесена суб'екту персанальных даных у выніку парушэння яго правоў. Кампенсацыя маральнай шкоды будзе ажыццяўляцца незалежна ад пакрыцця маёмаснай шкоды і панесеных уладальнікам персанальных даных выдаткаў.

Распрацоўшчыкі закона перакананыя, што прыняцце згаданага законапраекта дазволіць забяспечыць неабходны ўзровень аховы персанальных даных.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.