Вы тут

Інтэлектуальна-забаўляльная шоу-віктарына «Вежа» адзначыла свой першы дзень нараджэння


Інтэлектуальна-забаўляльная шоу-віктарына «Вежа» (выходзіць на «Беларусь 2») адзначыла свой першы дзень нараджэння. За 12 месяцаў эфірнага жыцця ў 52 праграмах змагаліся 312 гульцоў са 104 каманд, а вядучы праекта Васіль Чэхаў задаў ім больш за тысячу пытанняў рознай складанасці.


Добры гумар і магчымасць праверыць свае веды альбо даведацца штосьці новае забяспечыла шоу інтарэс усіх без выключэння: і гульцоў, і гледачоў, і нават яго аўтараў. Тут было цікава назіраць за напалам спаборніцтва як у кадры, так і на здымачнай пляцоўцы.

— За два сезоны нашага праекта было пабудавана, хоць і не заўсёды ўдала, 208 вежаў. Але важна памятаць, што асаблівасць праграмы ў тым, што веды не заўсёды даюць шанц на перамогу, бо не менш важныя фактары — шанцаванне, тактыка і хуткасць, а ў выніку ўсё вырашае «Вежа», — дзеліцца выканаўчы прадзюсар «Беларусь 2» Ягор Шолькін. — Таму толькі сем каманд-удзельніц атрымалі перамогу і змаглі стаць уладальніцамі галоўнага прыза — сертыфіката на вандроўку да адной з вядомых веж свету.

Стваральнікі праекта плануюць зрабіць трэці, новы, сезон яшчэ больш маштабным, тэхналагічным і яркім, каб жаданне развівацца ды гуляць інтэлек-
туальна і весела ў беларусаў не знікала. Чарговыя выпускі шоу «Вежа» глядзіце па нядзелях у 17:30.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Веды вырашаюць не ўсё...

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.