Вы тут

Выстава студэнцкіх архітэктурных праектаў для комплексу «Хатынь» адкрыецца ў БДТУ


Прадстаўленыя работы могуць выкарастаць для аднаўлення музейнага комплексу, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу ВНУ.


Фота: pixabay.com

— У пачатку 2021 года кіраўніцтва мемарыяльнага комплексу «Хатынь» звярнулася ў БНТУ з просьбай аб распрацоўцы канцэптуальных праектаў развіцця музейнай часткі комплексу. Адной з найважнейшых задач з’яўляецца канцэпцыя рэканструкцыі адміністрацыйна-гаспадарчага корпуса, які знаходзіцца блізу ўваходу ў комплекс. У корпусе няма прасторы для годнай музейнай экспазіцыі, — распавялі ў прэс-службе.

Рэктар БНТУ Сяргей Харытончык даручыў архітэктурнаму факультэту ўключыць гэтую тэму ў план курсавых работ вясновага семестра. Моладзь з энтузіязмам успрыняла гэтую адказную задачу. Да канца красавіка 2021 года было распрацавана больш за два дзесяткі праектаў. З іх 16 лепшых адабраны для дэманстрацыі.

Праца над тэмай паляпшэння тэрыторыі, прылеглай да комплексу, працягваецца. Іншыя праекты будуць прадстаўлены ў пачатку чэрвеня 2021 года.

Пабачыць праекты можно будзе ў пятым корпусе БДТУ.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.