Вы тут

Амаль 50 боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны былі выяўлены ў Віцебскім раёне


Боепрыпасы былі знойдзены на полі каля вёскі Новікі.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, прыбыўшыя на месца спецыялісты в/ ч 5524 унутраных войскаў МУС абследавалі мясцовасць і выявілі 19 артылерыйскіх снарадаў калібру 75 мм, адзін артылерыйскі снарад калібру 105 мм, адзін артылерыйскі снарад калібру 45 мм, 13 мінамётных мін калібру 81 мм, тры гранаты «Ф- 1», сем гранат «РГ-42», два запала. Усе — часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Арсенал быў вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.