Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь


Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Сучасныя герб, сцяг і гімн аб'ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з'яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны — мірнай, моцнай і суверэннай.

Гісторыя стварэння нашых першых сімвалаў дзяржаўнасці непарыўна звязана з савецкай эпохай, якая падарыла народам законнае права на самавызначэнне. Са здабыццём іх мы, беларусы, адбыліся як нацыя, разам з брацкімі рэспублікамі прайшлі вялікі шлях ад беларускай народнасці да народа-пераможцы, сталі краінай — заснавальніцай ААН, набылі статус паўнапраўнага ўдзельніка міжнародных адносін і, нягледзячы на беспрэцэдэнтны знешні націск, захавалі сваю незалежнасць.

Сёння дзяржаўная сімволіка абараняе суверэнітэт Беларусі, аб'ядноўваючы ўсіх нас у імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае.

Са святам вас, дарагія сябры! Здароўя, шчасця, радасці, дабрабыту і новых дасягненняў на славу Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.