Вы тут

Міністр унутраных спраў ФРГ абяцаў жорстка спыняць любыя формы антысемітызму


Міністр унутраных спраў ФРГ Хорст Зеехофер на фоне бесперапынных беспарадкаў у ходзе антыізраільскі дэманстрацый у Германіі абяцаў жорстка змагацца з любымі праявамі антысэмітызму, паведамляе Deutsche Welle.


«Мы не пацерпім, каб на нямецкай зямлі гарэлі ізраільскія сцягі і здзяйсняліся напады на яўрэйскія ўстановы. Той, хто распаўсюджвае антысеміцкую нянавісць, у поўнай меры адчуе ўсю суровасць прававой дзяржавы», — заявіў Хорст Зеехофер у інтэрв'ю штотыднёвіку Bild am Sonntag. Ён таксама прапанаваў паліцыі і федэральным землях кадравую і матэрыяльную падтрымку.

У сваю чаргу кіраўнік МУС федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Херберт Ройль асцерагаецца ўзмацнення беспарадкаў у Германіі ў выпадку працягу гвалту на Блізкім Усходзе. «Ужо цяпер мы назіраем высокі эмацыйны напал і гатоўнасць да пратэстаў сярод моладзі арабскага паходжання і турэцкіх правых экстрэмістаў», — канстатаваў ён, падкрэсліўшы, што гаворка ідзе не пра крытыку Ізраіля. «Чырвонай рысай з'яўляецца адкрыты антысемітызм, з якім мы паслядоўна змагаемся ўсімі сродкамі, наяўнымі ў распараджэнні прававой дзяржавы», — растлумачыў Ройль.

Беспарадкі ў ФРГ разгарнуліся на фоне крызісу ў Газе: 15 траўня ў многіх гарадах Германіі прайшлі дэманстрацыі салідарнасці з палестынцамі, у якіх узялі ўдзел тысячы людзей. У шэрагу выпадкаў пратэсты суправаджаліся беспарадкамі.

БЕЛТА

Прэв’ю: Picture Alliance

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.