Вы тут

Аляксандр Лукашэнка арыентуе НАК на папулярызацыю спорту ў Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктарам Лукашэнкам, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся станам спраў у спартыўнай галіне ў цэлым. Асобна Прэзідэнт спыніўся на папулярызацыі спорту ў Беларусі і правядзенні ў рэгіёнах краіны спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

«Назіраю за мерапрыемствамі, якія вы праводзіце з мясцовымі органамі ўлады. Здаецца нядрэнна атрымліваецца. Людзей, кажуць, вельмі шмат прысутнічае на іх», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Асабліва ён адзначыў культурна-спартыўны фестываль «Вытокi», які нядаўна стаў сапраўдным святам для жыхароў Оршы і гасцей горада. Да гэтага яго правялі ў Лідзе, на чарзе Кобрын, Мазыр, Бабруйск, Жодзіна.

«Трэба працягваць гэта, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Трэба ў гэтых гарадах, якія мы заўсёды абдзялялі ўвагай, ушанаваць людзей і правесці мерапрыемствы. Затым будзем глядзець на мерапрыемствы іншага плана».

Цікавіўся Прэзідэнт і падрыхтоўкай да маючай адбыцца летняй Алімпіяды ў Токіа. Як адзначыў Віктар Лукашэнка, на сёння беларускімі спартоўцамі заваяваны 98 ліцэнзій. У бліжэйшы час трэба будзе вызначыцца са складам нашай нацыянальнай каманды на гэтыя спаборніцтвы.

Абмяркоўвалася падчас сустрэчы не толькі спартыўная тэматыка. Гаварылі і аб праектах у розных сферах, якія Віктар Лукашэнка курыраваў да абрання прэзідэнтам НАК. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, усе яны павінны заставацца на кантролі аж да завяршэння. Таксама гаворка ішла аб працягу ўзаемадзеяння са спецпадраздзяленнямі, якія Віктар Лукашэнка курыраваў, будучы памочнікам Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы. Тут гаворка ідзе і пра бытавыя тэмы, якія тычацца сем’яў ваеннаслужачых, і аб іншых пытаннях, якія пры неабходнасці даручана працягваць трымаць у полі зроку.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.