Вы тут

БРСМ запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе «Сэлфі&фота з вышыванкай»


За пяць гадоў гэты праект аб'яднаў тысячы дзяцей з розных куткоў нашай краіны. Напрыклад, толькі ў мінулым годзе на адрас арганізатараў прыйшло больш за 2,7 тысячы здымкаў.


pixabay.com

Конкурс стартаваў у пачатку месяца. У шостым сезоне ён акумулюе сем асноўных намінацый. Творчыя заяўкі ад каманд на адрас арганізатараў можна накіроўваць да 23 чэрвеня ўключна. Усе пераможцы будуць адзначаны каштоўнымі падарункамі.

Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба зайсці ў любую афіцыйную групу БРСМ «УКантакце», акаўнт на Іnstagram альбо месенджары Telegram і зарэгістраваць сваю заяўку праз QR-код. Гаворка ідзе пра намінацыі «Фота немаўляці ў вышыванцы», «Фота закаханых у вышыванцы», «Мая сям'я ў вышыванцы», «Моладзь у вышыванцы», «Вышыванка і дзяржаўны сцяг», «Сцяг маёй краіны».

Пераможцаў і прызёраў — першае, другое і трэцяе месцы — чакае суперфінал. Дадатковая намінацыя — «Анлайн». З 24 да 30 чэрвеня ў сацсетках будзе арганізавана галасаванне гледачоў за найлепшае фота па версіі інтэрнэт-карыстальнікаў. Агульныя патрабаванні да конкурсных работ размешчаны ў групах БРСМ у сацсетках і на сайце brsm.by.

Умовы да ўдзельнікаў намінацыі «Сэлфі-фота» некалькі адрозніваюцца. Яна таксама праходзіць да 23 чэрвеня, але ў асабістых профілях удзельнікаў сацыяльнай сеткі Іnstagram з указаннем хэштэгаў #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкі, #деньвышиванки, #мойсцяг і адзнакай у публікацыі афіцыйнага акаўнта БРСМ (іnstagram.com/brsm_by).

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Зрабі сваё «Сэлфі&фота з вышыванкай»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.