Вы тут

З панядзелка прышчапіцца можна ва ўсіх бальніцах Мінска


На базе адзінаццаці бальніц Мінска з 14 чэрвеня будзе арганізавана работа пунктаў вакцынацыі супраць інфекцыі COVІD-19.


Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, прайсці вакцынацыю супраць каранавіруса можна ў прышчэпачных пунктах, арганізаваных у бальніцах №№ 1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 11, а таксама ў бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі.

Прышчэпачныя пункты створаны ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя № 412 «Аб правядзенні вакцынацыі супраць COVІD-19». Яны аснашчаны абсталяваннем, у тым ліку ўсім неабходным для захавання патрабаванняў «холадавага ланцуга».

У пунктах змогуць атрымаць прышчэпку ўсе ахвотныя — пры ўмове прад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу. Падрабязная інфармацыя аб рабоце прышчэпачных пунктаў будзе размешчана ў агульнадаступных месцах і на сайтах устаноў.

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю — pixabay.com

Загаловак у газеце: Даступная вакцына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.