Вы тут

Казахстан і Беларусь: Пошук агульных мастацкіх ідэй


Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі — пачатак у 14. 30 — ладзіцца сустрэча пісьменнікаў Казахстана і Беларусі і прэзентацыя літаратурнага алмьанаха «Казахстан — Беларусь», які выйшаў у Казахстане і прадстаўляе казахскую і беларускую нацыянальныя літаратуры. Арганізатар гэтых сапраўды важкіх і святочных мерапрыемстваў — Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь. 


Мяркуецца, што імпрэзу адкрыюць дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Аксана Кніжнікава і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскар Бейсенбаеў. Да ўдзелу ў мерапреымстве запрошаны беларускія літаратары — старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, першы намеснік старшыні Алена Стэльмах, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, паэты, празаікі Віктар Шніп, Віктар Гардзей, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Юлія Алейчанка, Вячаслаў Рагойша, Алена Мальчэўская, Генадзь Аўласенка, Валерый Казакоў, Міхась Пазнякоў, Іван Саверчанка і іншыя. З Казахстана ў рэжыме анлайн трансляцыі далучацца да размовы дырэктар выдавецтва «Жыбек Жолы» Бахытжан Канап’янаў, літаратуразнаўца Святлана Ананьева, перакладчык, празаік Уміт Тажкен, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Казахстан Уміткан Муналбаева, пісьменнікі, выдаўцы, якія спрычыніліся да стварэння і выпуску альманаха. 

Напгадаем, што ў літаратурным альманаху, які пабачыў свет у Казахстане, надрукаваны творы беларускіх літаратараў Янкі Купалы, Міколы Мятліцкага, Алеся Бадака, Віктара Шніпа, Марыі Кобец, Навума Гальпяровіча, Віктара Гардзея, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі, Вяачслава Рагойшы, Алеся Карлюкевіча, Алены Стэльмах, Васіля Ткачова, Алега Ждана, Андрэя Федарэнкі, Людмілы Рублеўскай, Міхася Пазнякова, Мікалая Аляксандрава, Валерыя Казакова, ІванаАрабейкі, Маргарыты Назарук, Наталлі Міцкевіч, Івана Саверчанкі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.