Вы тут

У жыхара Бабруйскага раёна канфіскавалі шаблю часоў Расійскай імперыі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.


— 57-гадовы ўладар зброі паведаміў, што знайшоў яе пры разборы драўлянага вясковага дома, — патлумачыла галоўны спецыяліст па рабоце са СМІ упраўлення Ірына Рачкоўская. – Пры праверцы яе на прадмет прыналежнасці да халоднай зброі, эксперты Бабруйскага міжраённага аддзела Дзяржкаметэта судовых экспертыз устанавілі, што гэта — шашка драгунская салдацкая ўзору 1881 года і зроблена на Златаўстаўскай зброевай фабрыцы ў 1903 годзе. На клінку захаваліся завадское і вайсковае кляймо. Гэта асабліва цікава, бо пасля 1917 года на зброі Расійскай імперыі ўсе першапачатковыя кляймо знішчаліся і на іх месцы наносілася новае. Мяркуецца, што шашка знаходзілася на ўзбраенні 1-га Усходне-Сібірскага пяхотнага батальёна Рускай імператарскай арміі пад нумарам 201. Хутчэй за ўсё яна апынулася на тэрыторыі сучаснай Беларусі яшчэ ў часы Першай сусветнай вайны, калі ў кастрычніку 1915 года батальён трымаў абарону фронту па лініі Баранавічы — Пінск.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.