Вы тут

«Звяздоўцы» — сярод найлепшых журналістаў


Кітайскі камітэт ШАС па добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве сумесна з парталам «Хуаньцю» пры газеце «Жэньмінь жыбаа» правялі маштабны сеткавы семінар «СМІ Кітая і дзяржаў-членаў ШАС».


Сярод тэм падчас камунікацый былі развіццё і перпектывы медыясферы, практычная дзейнасць новых СМІ, тэндэнцыі ў эпоху кароткаметражнага відэа, спосабы манетызацыі кантэнту, даследаванні і іх эфектыўнае прымяненне. У абмеркаванні ўзялі ўдзел шматлікія эксперты. Таксама ў «воблачнай форме» ўсе з задавальненнем здзейснілі падарожжа ў Сіньцзян.

Да семінара падключылася больш чым 60 спрацоўнікаў СМІ з 18 краін. Па яго выніках журы вызначыла топ-5 найлепшых журналістаў. Сярод іх — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Звязда» Мікалай Літвінаў. Віншуем калегу!

Прэв’ю — МИР24

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.