Вы тут

Лукашэнка: узаемадзеянне паміж Мінскам і Ерэванам у розных галінах будзе і далей развівацца на карысць дружбы народаў дзвюх краін


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя народа Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста павіншаваў партыю "Грамадзянскі дагавор", якую ўзначальвае выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян, з перамогай на пазачарговых парламенцкіх выбарах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.


"Вашы мэтанакіраванасць і адданае служэнне інтарэсам армянскага народа сталі залогам поспеху ў важнейшай для краіны грамадска-палітычнай кампаніі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне паміж Мінскам і Ерэванам у розных галінах будзе і далей развівацца на карысць дружбы і працвітання народаў дзвюх краін.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.