Вы тут

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей раскрыў актуальныя тэмы ў інтэрв'ю тэлеканалу RT


Беларусь ніколі не была «параджэннем зла», як цяпер яе спрабуюць прадставіць на Захадзе. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу RT, паведаміла БелТА.


​«Любыя рашэнні прымаюца выключна ў Мінску»

«Беларусь ніколі не была «параджэннем зла», як цяпер нас спрабуюць прадставіць, ніколі не была ініцыятарам якіх-небудзь дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі ў нашым рэгіёне. У нас не было і няма ні да кога тэрытарыяльных прэтэнзій, у адрозненне ад некаторых іншых краін. І да апошняга моманту, скажам, у нас і ўнутрыпалітычная сітуацыя развівалася ў спакойным, нармальным, стабільным рэчышчы», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

Але пасля таго, як у Беларусі правалілася спроба арганізацыі дзяржаўнага перавароту, яе заходнія партнёры ўвялі санкцыі, і краіна была вымушана адказваць на гэта, звярнуў увагу кіраўнік знешнепалітычнага ведамства. «І адказваць мы будзем адэкватна тым негатыўным крокам, якія прыняты і будуць прыняты ў дачыненні да Беларусі», — сказаў ён.

Любы беларускі міністр абавязаны дзейнічаць і дзейнічае выключна ў інтарэсах свайго народа. На гэта звярнуў увагу міністр замежных спраў Беларусі ў інтэрв'ю тэлеканалу RT, паведаміла БелТА. «Я ведаю, што такія ярлыкі навешваюцца пэўнымі, я бы сказаў, маргінальнымі палітычнымі нейкімі сіламі ў Расіі ў першую чаргу, ну, і ў некаторых сродках масавай інфармацыі. Павінен сказаць, што ў нас няма такіх праектаў (з Захадам. — БелТА), якія існуюць у некаторых суседніх краінах, — сказаў Уладзімір Макей. — У нас гэтага няма і не можа быць. У нас няма празаходняга, праўсходняга, прапаўднёвага або прапаўночнага члена ўрада. І ў нас няма такога, калі людзі назначаюцца па нейкіх палітычных ці асабістых поглядах».

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама заявіў, што не можа ўявіць, каб у Беларусі, напрыклад, пасаду міністра абароны займаў чалавек, які атрымаў у свой час, дапусцім, экалагічную адукацыю. «У нас назначаюцца кадры на тую ці іншую пасаду ў адпаведнасці з тым, наколькі яны добра засвоілі тыя ці іншыя кампетэнцыі і ці могуць яны дзейнічаць у інтарэсах беларускага народа. У нас, можна сказаць, урад ад сахі, чым з палаты лордаў», — падкрэсліў ён.

Яшчэ раз закранаючы гэту тэму ў час інтэрв'ю, Уладзімір Макей заявіў: «Я не магу назваць сябе нейкім адназначна празаходнікам або праўсходнікам. Я прыхільнік таго, каб любыя рашэнні, звязаныя з развіццём дзяржавы, грамадства, прымаліся выключна ў Мінску і не пад націскам знешніх абставін. І менавіта ў Мінску, а не ў Бруселі, прабачце, Маскве, Вашынгтоне, Лондане або нейкай іншай краіне. Таму, каб ужо расставіць усе кропкі над «І», я хачу сказаць, што лічу сябе чалавекам, які любіць сваю краіну, свой народ. І я заўсёды дзейнічаў і буду дзейнічаць выключна ў інтарэсах нашай дзяржавы і грамадства».

«Мы проста апынуліся на гэтым разломе»

Пытанне журналіста датычылася таго, ці была Беларусь плацдармам для тэхналогій рэвалюцый у тым ліку, пасля чаго планавалася ўжо пайсці на Расію. «Абсалютна згодны. Я думаю, што мэта была ў тым (я маю на ўвазе мэту тых, хто арганізоўваў адпаведныя дзеянні ў Беларусі), каб стварыць тут другую Украіну, — сказаў міністр. — І пасля перанесці гэты вопыт на Расію. Таму што сёння мэта нават не ў першую чаргу Беларусь, мэта — Расія. Таму што Расія сёння ператвараецца на нашых вачах у магутную сусветную дзяржаву. Яна фактычна ўжо з'яўляецца роўным геапалітычным гульцом і шмат у чым дыктуе правілы паводзін на міжнароднай арэне. Гэта не падабаецца заходняму свету, які прывык, што сітуацыя развіваецца па захадацэнтрычным сцэнарыі».

Па словах Уладзіміра Макея, усе падзеі, якія адбываліся ў Беларусі, сталі вынікам гэтага геапалітычнага сутыкнення.»Мы проста апынуліся на гэтым разломе, скажам так, у непадыходзячы час. Мы выдатна разумеем гэта і маем намер вельмі шчыльна працаваць з нашымі расійскімі сябрамі. І на міжнароднай арэне ў двухбаковым фармаце, процідзейнічаючы падобнага роду спробам, і ў рамках розных міжнародных арганізацый і нашых інтэграцыйных структур, якія існуюць на постсавецкай прасторы», — заявіў кіраўнік МЗС.

Беларусь бачыць узаемавыгадныя перспектывы для паглыблення інтэграцыі з Расіяй. «Я б не стаў сцвярджаць сёння, што Беларусь фактычна акружаная. Калі браць чыста такі, скажам, геаграфічны фактар, з больш чым 3,5 тысячы кіламетраў нашай граніцы мы маем больш чым 1,3 тыс. км з Расіяй. І, як вы бачыце, і палітычныя, і гандлёва-эканамічныя, і гуманітарныя, і ваенна-палітычныя кантакты ў нас актыўна развіваюцца. І асабліва апошнім часам, чаму спрыяе адпаведная палітыка нашых заходніх партнёраў», — адзначыў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, беларускі бок бачыць сёння добрыя перспектывы для далейшага паглыблення інтэграцыі з асноўным саюзнікам. «І самае галоўнае, што гэта ўзаемавыгадныя перспектывы. Я лічу гэта асноватворным», — падкрэсліў міністр.

Беларусь збіраецца выпрацаваць больш актыўную стратэгію прасоўвання інтарэсаў у Азіі. «Цяпер мы працуем над тым, каб выпрацаваць новую, больш актыўную стратэгію прасоўвання нашых інтарэсаў з краінамі Азіі», — сказаў Уладзімір Макей. Міністр адзначыў, што Беларусь зацікаўлена мець збалансаваную палітыку з тымі краінамі, якія хочуць бачыць яе ў якасці партнёра. «Таму ў сухім астатку паняцце шматвектарнасці застаецца. І лічу, што мы не павінны адмаўляцца ад гэтага прынцыпу. Але ў той жа час мы разумеем, што вектары могуць быць рознай даўжыні і накіраванасці. І ёсць напрамкі, дзе мы проста абавязаны мець больш цесныя інтэграцыйныя кантакты, сувязі ва ўсіх сферах і галінах», — падкрэсліў ён.

«Жыць у міры і спакоі»

Міністр замежных спраў распавёў, якой ён бачыць Беларусь будучыні. «Спакойнай, стабільнай краінай. Дзе людзі, як і раней, будуць жыць у міры, спакоі. І дзе не будуць баяцца за будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў. Я перакананы, што так і будзе», — сказаў міністр.

Ён таксама адказаў на пытанне аб моладзі і маладзёжай палітыцы ў Беларусі. «Тэрмін «страчаная моладзь», я думаю, актуальны для любога грамадства, на любым этапе развіцця дзяржавы. Не выключэнне і Беларусь. Мы ўсе былі маладымі, ва ўсіх нас быў такі юнацкі максімалісцкі запал. Усе мы хацелі змяніць свет да лепшага. Лічылі, што мы яшчэ намнога больш разумныя, чым старэйшае пакаленне, і нашмат мудрэйшыя, чым будучае пакаленне. Таму згодны з тым, што моладзь заўсёды незадаволеная старэйшым пакаленнем, якое ў дадзены момант знаходзіцца пры ўладзе, кіруе краінай і гэтак далей», — адзначыў Уладзімір Макей.

Разам з тым ён не згодны, што ў Беларусі «страцілі моладзь». «Павінен прызнаць, што ёсць пэўныя хібы. І, можа быць, у сферы ідэалогіі, у формах работы з моладдзю, якія і прывялі ў канчатковым выніку да таго, што пэўная частка маладых людзей удзельнічала ў гэтых пратэстах. Але нават калі ўзяць статыстыку, то гэта нязначная частка. Парадку 5-6 працэнтаў ад агульнай колькасці маладых людзей ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў — гэта паводле афіцыйнай статыстыкі — прымала ўдзел у тых акцыях пратэсту, якія адбыліся ў мінулым годзе ў Беларусі», — заўважыў кіраўнік МЗС.

Уладзімір Макей спаслаўся на меркаванне сваіх знаёмых, чые дзеці ўдзельнічалі ў гэтых акцыях: «Яны проста пайшлі туды, таму што цікава, таму што сабраўся натоўп. Сабраліся, таму што клёва, як кажуць, патусавацца і гэтак далей і таму падобнае. Збольшага, вядома, пэўная частка моладзі, напэўна, удзельнічала з прычыны нейкіх сваіх ідэалагічных перакананняў».

«Таму казаць пра тое, што мы страцілі пакаленне, не даводзіцца. Мы не страцілі. Але пэўную частку ўсё-ткі трэба паспрабаваць вярнуць», — дадаў міністр. Паводле яго слоў, тут важна адмовіцца ад нейкіх састарэлых ідэалагем, форм работы.

Загаловак у газеце: «У інтарэсах свайго народа»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

У зоне рызыкі. Як пажылым людзям засцерагчыся ад СOVІD-19

Найлепшым спосабам прафілактыкі з'яўляецца прышчэпка ад COVІD-19.

Культура

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

існуе тэорыя, што толькі той, каму выпала перажыць моцныя ўзрушэнні, можа стаць сапраўдным паэтам.

Грамадства

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Вакцынацыя і рэвакцынацыя: калі і каму прышчапляцца ад каранавіруса паўторна

Якую вакцыну выбраць для паўторнай прышчэпкі ад каранавіруса?