Вы тут

ВНУ Беларусі завяршаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў на бюджэтныя месцы


Вызначыцца з выбарам спецыяльнасці для паступлення на бюджэт у гэтым годзе абітурыенты маглі з 20 па 26 ліпеня. Прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія вырашылі атрымліваць адукацыю на платнай аснове і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў ВНУ, будзе прадаўжацца па 9 жніўня, паведамляе БелТА.


Унутраныя ўступныя іспыты пройдуць з 27 ліпеня па 4 жніўня. Залічэнне на бюджэт завершыцца 5 жніўня, на платную форму навучання - 11 жніўня.

Агульны план прыёму ў 50 устаноў вышэйшай адукацыі (42 дзяржаўныя і 8 прыватных) у гэтым годзе складае каля 54,9 тыс. чалавек.

Установы адукацыi, якiя ажыццяўляюць падрыхтоўку на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прадаўжаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў. Прыём дакументаў на аснове агульнай базавай адукацыі, гэта значыць ад абітурыентаў, якія скончылі 9 класаў, на навучанне за кошт сродкаў бюджэту будзе ажыццяўляцца па 3 жніўня, на платнай аснове - па 14 жніўня. Але трэба мець на ўвазе, што тыя абітурыенты, якія будуць здаваць унутраныя ўступныя іспыты на творчыя спецыяльнасці і іншыя, павінны падаць дакументы таксама па 3 жніўня. Самі ўступныя іспыты пройдуць з 4 па 8 жніўня. Залічэнне на бюджэт пройдзе па 10 жніўня, на платную аснову - па 16 жніўня.

Прыём дакументаў на аснове агульнай сярэдняй адукацыі, гэта значыць ад абітурыентаў, якія скончылі 11 класаў, або асоб, якія атрымалі прафтэхадукацыю з агульнай сярэдняй, будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў бюджэту па 12 жніўня, на платнай аснове - па 17 жніўня. Для абітурыентаў, якія будуць здаваць унутраныя ўступныя іспыты, будзе працаваць такая ж схема. Нават на платную форму ім трэба падаць дакументы па 12 жніўня. Унутраныя ўуступныя іспыты пройдуць з 13 па 15 жніўня. Залічэнне на навучанне за кошт сродкаў бюджэту пройдзе па 16 жніўня, на платнай аснове - па 18 жніўня.

У цэлым на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі прыём будуць ажыццяўляць 110 устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі - каледжаў, з іх 9 - прыватнай формы ўласнасці, а таксама 84 установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Тут маюцца на ўвазе філіялы ВНУ - каледжы і іншыя ўстановы. План прыёму для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі складае ў гэтым годзе каля 39,6 тыс. чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

РАК. Надыходзіць дастаткова актыўны, напоўнены падзеямі тыдзень.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на суботу (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.