Вы тут

Студэнты БДМУ змогуць цэнтралізавана прышчапіцца ад СOVID-19 у верасні


Цэнтралізаваная вакцынацыя ад каранавіруса студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, якія не паспелі прышчапіцца ў мінулым навучальным годзе, пачнецца ў верасні. Пра гэта паведаміла 28 ліпеня падчас стрыму на афіцыйным YouTube-канале БДМУ дэкан фармацэўтычнага факультэта Наталля Гурына, паведамляе «Мінск-Навіны».


Звяртаючыся ў ходзе онлайн-трансляцыі да бацькоў першакурснікаў, Н. Гурына падкрэсліла, што большасці з новаспечаных студэнтаў не споўнілася 18 гадоў, таму адказнасць за рашэнне прышчапіцца ад кавіда ляжыць на бліжэйшых родных.

Таксама Н. Гурына звярнулася да першакурснікаў.

— Вы павінны разумець, што трапляеце ў вельмі шчыльную, насычаную студэнцкую сераду. Акрамя таго, да нас на вучобу з усіх рэгіёнаў зямнога шара прыедуць замежныя студэнты. Таму, як толькі вам споўніцца 18 гадоў, вельмі важна абараніцца ад каранавіруса. Дарэчы, у верасні мы пачнем цэнтралізаваную вакцынацыю студэнтаў, якія не паспелі прышчапіцца.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.