Вы тут

Жыхар Капыльскага раёна выкраў у сельгаспрадпрыемствы 140 л дызпаліва


Жыхар Капыльскага раёна прысвоіў 140 л афарбаванага дызельнага паліва. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Мінскага аблвыканкама.


Супрацоўнікі Капыльскага РАУС выявілі факт захоўвання жыхаром Капыля ў кузаве яго грузавога аўтамабіля маркі «Нісан Кабстар» 140 л афарбаванага дызельнага паліва. Як адзначаецца, яно пастаўляецца ва ўстаноўленым парадку толькі ў арганізацыі, якія выконваюць работы, звязаныя з вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваны па ст.13.23 КаАП. Правапарушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

У ведамстве дадалі, што з пачатку ўборачнай кампаніі праваахоўнікі выявілі ў Капыльскім раёне тры факты здзяйснення крадзяжоў маёмасці з аб’ектаў АПК. Усе крадзяжы здзейсненыя непасрэдна работнікамі сельгаспрадпрыемстваў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.