Вы тут

Фэнтэзі і саўндтрэкі па кнігах


Намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы распавёў, чым будуць здзіўляць гасцей Дня беларускага пісьменства ў Капылі 5 верасня на гала-канцэртах адкрыцця і закрыцця свята, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Адкрыццё і закрыццё ў гэтым годзе будуць неардынарнымі, з пэўным крэатывам. Адкрыццё будзе аформлена ў стылі фэнтэзі. Мерапрыемства будзе пададзена праз пэўную нерэальнасць, таму што творчасць — гэта заўсёды палёт, фантазія таго, што чалавек хоча выказаць, выказаць», — адзначыў Ігар Бузоўскі.

Паводле яго слоў, на закрыцці падача будзе зусім іншая. «Гэта будзе праект, які сумяшчае культуру, кінематаграфію, пісьменніцкую сераду — канцэрт у выглядзе падачы саўндтрэкаў па беларускіх кнігах. Гэта значыць, гледачам прадставяць не проста песеннае выкананне, а сумяшчэнне літаратурных твораў і канцэртнага нумара. Натуральна, гэта будуць беларускія творы і фільмы», — дадаў намеснік міністра.

«Я шчыра спадзяюся, што такая падача будзе цікавая як для тых, хто будзе знаходзіцца ў імправізаваным зале на адкрытай пляцоўцы, так і для тэлегледачоў. Такой падачы яшчэ не было, і я спадзяюся, што яна, магчыма, стане, нават традыцыйным пасылам для далейшых крэатыўных рашэнняў рэжысёраў і арганізатараў», – сказаў Ігар Бузоўскі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.