Вы тут

Шпакоўскі: Беларуская мадэль падарыла 30 гадоў міру, і гэтае паняцце зацерлася, асабліва ў моладзі


На важнасці пераканання, што мір — гэта не нейкая дадзенасць, а карпатлівая работа акцэнтаваў увагу палітычны аглядальнік, член камісіі па выпрацоўцы паправак да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь падчас рэгіянальнага форуму «Беларусь адзіная» ў Гомелі.


Фота: БелТА

«На самай справе нічога яшчэ не скончылася, нам удалося прадухіліць спробу рэйдарскага захопу нашай краіны, спробу перавароту, арганізаванага па класічных тэхналогіях «каляровай рэвалюцыі», і тым не менш, мэта арганізатараў усёй гэтай дзеі застаецца ранейшай — рэйдарскі захоп Беларусі, паслабленне расійскага ўплыву на гэтай тэрыторыі і далейшае выкарыстанне Беларусі супраць Расійскай Федэрацыі, яе бяспекі, эканомікі, прымусу Расіі да значных выдаткаў матэрыяльных, палітычных рэсурсаў для таго, каб «тушыць пажар» на мяжы. 

Цяпер праціўнік перайшоў да эканамічнага ўдушэнні Беларусі. Гэта адна з апошніх стадый вайны, пасля гэтага альбо мяняюцца формы і метады, шукаюцца нейкія іншыя падыходы, альбо пераходзяць да ваеннага ўмяшання. Такі варыянт мы цяпер разглядаем як малаверагодны. Разам з тым, ваенныя людзі не дадуць схлусіць — канцэнтрацыя войскаў Паўночнаатлантычнага Альянсу на мяжы, пастаянная ратацыя падраздзяленняў НАТА кажа пра пэўныя падрыхтоўкі, мякка кажучы, нядобрыя. І гэта таксама неабходна растлумачваць нашым людзям. Бо за апошнія гады нам беларуская мадэль падарыла 30 гадоў міру. І гэтае паняцце некалькі зацерлася, асабліва ў вуснах моладзі, калі мае падвойнае тлумачэнне, часта нават іранічнае. Я, як чалавек які бываў у зоне канфліктаў і бачыў наступствы гэтых канфліктаў, магу сказаць, што тут шчыра кажучы, не да смеху. І неабходна ўсяляк пераконваць тых людзей, якім здаецца, што мір — гэта нейкая пастаянная дадзенасць беларусам назаўжды. 

Яшчэ ў 2014 годзе Данецк быў квітнеючым горадам, параўнальным з Мінскам па колькасці багатых людзей і рознага кшталту магчымасцяў для раскошнага жыцця, пераўзыходзіў нашу сталіцу ў сілу прыродных запасаў гэтага краю. Ужо праз нейкі час усё змянілася. Адзін мой блізкі сябар не мог схадзіць на магілу да свайго бацькі, таму што могілкі знаходзілася ў раёне аэрапорта і там больш нічога не засталося. Таму каштоўнасць міру, на мой погляд з’яўляецца няўхільнай. 

Што ж адбываецца ў нас і чаму так важна акцэнтаваць увагу людзей на сутнасці падзей, якія адбываюцца? У нас не палітычная канкурэнцыя, на жаль. У краінах больш спелых чым Беларусь, якой усяго 30 гадоў, ёсць разуменне палітычнай канкурэнцыі. Гэта барацьба элітаў улады і апазіцыі. У выпадку перафарматавання не адбываецца кардынальных разбуральных зменаў. У нашым выпадку няма палітычнай канкурэнцыі, таму што няма эліты апазіцыі. Гэта імігранцкія цэнтры, радыкальныя палітычныя фарміраванні, якія кантралююцца, накіроўваюцца з-за мяжы. Іх задача заключаецца ў карэнным развароце сённяшняй беларускай дзяржавы, яе знешняй і ўнутраняй палітыкі, яе сімвалічнага шэрагу. Гэта значыць, наступствы будуць разбуральным для нашага народа. 

Таму мы вядзём палітычную барацьбу, мы ні з кім не канкурыруем. І сённяшні гэта барацьба за выжыванне. Ці мы, ці нашу краіну зламаюць. Пра гэта кажа і Прэзідэнт. Напэўна, пасля жніўня 2020 года колькасць людзей, якія зразумелі тое, што казаў Прэзідэнт у 2018–2019 гадах, калі перасцерагаў, заклікаў чыноўнікаў «Мы на фронце». Было неразуменне многіх, як на фронце, пра што вы?! Маўляў, усё мірна і добра. Але мы сапраўды цяпер — на фронце, хоць нам здаецца, што праціўнік нам даў часовую перадышку".

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.