Вы тут

Байдарачніцы Вольга Худзенка і Марына Літвінчук узялі срэбра ЧС на дыстанцыі 500 м


Байдарачніцы Вольга Худзенка і Марына Літвінчук заваявалі срэбра чэмпіянату свету на дыстанцыі 500 м у гонках двоек, паведамляе БелТА.


Беларускі на фінішы паказалі вынік — 1 мін. 40,70 сек. Зусім няшмат яны саступілі на фінішы тытулаваным венгеркам Данутэ Козак і Тамары Чыпеш — 1 мін. 40,52 сек. Бронзу выйгралі бельгійкі Хермиен Петерс і Лізе Броекс — 1 мін. 42,15 сек.

У стартах каноэ-чацвёрак на 500 м беларусы Мікіта Рудзевіч, Віталь Асецкага, Максім Крысько і Дзяніс Махлай занялі пятае месца з вынікам 1 мін. 33,26 сек. Першымі прыйшлі да фінішу ўкраінцы — 1 мін. 31,20 сек. Другое месца засталося за экіпажам з Польшчы — 1 мін. 31,31. Бронза ў расійскага квартэта — 1 мін. 31,55 сек.

Завяршылі праграму фінальных заездаў сённяшняга спаборніцкага дня гонкі байдарак-чацвёрак у мужчын. На алімпійскай дыстанцыі прадстаўнікі Беларусі Уладзіслаў Літвінаў, Дзмітрый Натынчык, Ілля Федарэнка і Мікіта Борыкаў занялі чацвёртае месца — 1 мін. 20,71 сек. Тройку прызёраў тут склалі экіпажы Украіны — 1 мін. 20,19 сек., Славакіі — 1 мін. 20,59 сек. і Чэхіі — 1 мін. 20,69 сек.

Такім чынам, пасля першага дня фінальных заездаў беларуская каманда займае ў медальным заліку дзявятае месца з дзвюма сярэбранымі і двума бронзавымі медалямі. Лідзіруюць украінцы (3-1-4), венгры (2-3-2) і расіяне (2-0-2).

Планетарны форум па веславанні на байдарках і каноэ завершыцца заўтра, 19 верасня.

Прэв’ю: БелТА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.