Вы тут

Кітайская кампанія запатэнтавала смартфон з бакавой камерай


Кітайская кампанія Oppо запатэнтавала першы смартфон Reno з бакавымі камерамі, піша МИР24.


Звесткі пра патэнт выяўленыя ў базе Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (WIPO).

Паводле апісання, на прыладзе будзе знаходзіцца некалькі камер на задняй панэлі, а таксама ў тарцы тэлефона. Дзякуючы гэтаму смартфон зможа фатаграфаваць аб’екты збоку. Акрамя таго, карыстальнікі атрымаюць магчымасць здымаць фота і відэа з розных ракурсаў, і для гэтага не трэба паварочваць тэлефон.

Падобнае размяшчэнне камер зможа выканаць і аб’ёмныя здымкі.

Пры гэтым у бакавой панэлі не будзе ўсталяваны дадатковы аб’ектыў. Яго заменяць на сістэму люстэркаў, а асноўныя здымкі будуць праводзіць камеры, размешчаныя стандартна на задняй панэлі тэлефона. Такое рашэнне значна зніжае кошт выканання тэхналогіі.

Кампанія пакуль не пацвердзіла намер выпускаць рэальныя смартфоны з дадзеным вынаходствам.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.