Вы тут

Вольга Клімава заваявала чацвёртае золата зборнай Беларусі на ЧС па веславанні


Вольга Клімава заваявала чацвёртае золата зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету па веславанні ў Даніі, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

У заездзе жаночых каноэ-адзіночак на 5000 м яна пацвердзіла сваё званне мацнейшай, што атрымана ў 2019 годзе. Выніковы час беларускі — 26 мін. 18,94 сек. Другое месца заняла венгерка Сафія Кісбан — 26 мін. 37,32 сек. Бронза ў Марыі Майярд з Чылі — 26 мін. 39,51 сек.

У гонках змешаных двоек на 200 м канаісты Надзея Макарчанка і Віталь Асецкі занялі шостае месца з вынікам 41,26 сек. 

У стартах змешаных байдарак-двоек беларусы Аляксей Місючэнка і Уладзіслава Скрыганава фінішавалі на сёмым месцы — 34,99 сек. Тройку прызёраў склалі дуэты з Венгрыі (33,94 сек.), Партугаліі (34,34 сек.) І Польшчы (34,35 сек.).

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.