Вы тут

Невядомы адкрыў стральбу ў Пермскім дзяржаўным універсітэце


Невядомы ўчыніў страляніну ў адным з карпусоў Пермскага дзяржаўнага універсітэта, па папярэдніх дадзеных, ёсць пацярпелыя, піша ТАСС.


«У панядзелак невядомы ўвайшоў у будынак універсітэта і адкрыў агонь з агнястрэльнай зброі. Частка студэнтаў зачыніліся ў аўдыторыях ВНУ. Некаторыя навучэнцы выскачылі з акна. На месца выехалі праваахоўнікі», — сказаў суразмоўца агенцтва. Паводле яго слоў, па папярэдніх дадзеных, ёсць пацярпелыя.

Афіцыйная група Пермскага дзяржуніверсітэта ва «Укантакце» размясціла заклік да студэнтаў зачыніцца знутры ў аўдыторыях і заставацца на месцах.

Больш за дзесяць чалавек пацярпелі пры стральбе ва ўніверсітэце ў Пермі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

«Адзін з тых, хто нападаў ліквідаваны, правяраецца інфармацыя аб магчымых саўдзельнікаў» — распавёў губернатар Пермскага края.

​Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.