Вы тут

Пасля сходу апоўзня ў Кітаі больш за 10 чалавек прапалі без вестак


Больш за 10 жыхароў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе КНР прапалі без вестак у выніку сходу апоўзня. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.


Паводле яго звестак, надзвычайнае здарэнне адбылося на будаўнічай пляцоўцы ў горадзе Яань на тэрыторыі павета Цяньцюань. Зрушэнне грунту і горнай пароды, як удакладняецца, адбылося з-за праліўных дажджоў у гэтым рэгіёне.

Улады прыступілі да правядзення выратавальных работ, мабілізаваўшы рэсурсы правінцыі. Для гарантавання бяспекі праваахоўныя органы перакрылі дарогі, якія вядуць да месца здарэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.