Вы тут

У ЗША пасажырскі цягнік сышоў з рэек: 3 чалавекі загінулі, не менш за 50 пацярпелі


Цягнік сышоў з рэек у акрузе Ліберці (Штат Мантана) у суботу, як мінімум тры чалавекі загінулі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал CBS.


Па словах акруговага шэрыфа, праваахоўныя органы валодаюць пацверджанай інфармацыяй аб гібелі трох чалавек.

«Прыкладна ў 16.00 цягнік Empire Builder 7/27 сышоў з рэек каля Джопліна. Паводле папярэдняй інфармацыі, у цягніку знаходзіліся 147 пасажыраў і 13 чальцоў цягніковай брыгады. Amtrak супрацоўнічае з мясцовымі ўладамі ў транспартоўцы пацярпелых пасажыраў і эвакуацыі астатніх», — цытуе CBS заяву чыгуначнай кампаніі Amtrak, якой належыць цягнік. Паводле звестак газеты The New York Times, пацярпелі не менш за 50 чалавек.

Цягнік курсіруе паміж Сіэтлам (штат Вашынгтон) і Чыкага (Ілінойс).

На месцы працуюць выратавальныя службы. Інфармацыя аб прычынах здарэння пакуль не прыводзіцца.

Разам з тым Нацыянальны савет па бяспецы на транспарце (NTSB) ЗША накіроўвае групу экспертаў для расследавання дадзенага інцыдэнту. «NTSB накіроўвае следчую групу для расследавання інцыдэнту са сходам з рэек цягніка кампаніі Amtrak. Каманда будзе грунтавацца ў горадзе Грэйт-Фолс у Мантане», — сказана ў паведамленні, апублікаваным у суботу ў Twitter рэгулятара.

Фота EPA-EFE

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.