Вы тут

На хутары Сцігас – вясёлыя госці


Сябры суполкі “Мара” з Ліепаі нават адпачынак на прыродзе праводзяць з беларускім каларытам.


Сябры “Мары” на хутары Сцігас, з тульскім самаварам

Пакуль яшчэ не насталі моцныя халады, гараджанам варта як мага часцей бываць на прыродзе. І сябры Ліепайскай беларускай суполкі “Мара” вырашылі сабрацца 5 верасня за межамі горада, каб разам правесці лета. Дарэчы, чаму б і не: можна Праводзіны лета зрабіць традыцыйным святам. Сабраліся мы ў сяброў – беларуса Віктара Кукуця ды ягонай жонкі Наталлі Сямдзянкінай на хутары “Сцігас”. Гэта прыгожае месца ў Гробінскім краі, кіламетраў за 15 ад Ліепаі.

Цёплую сустрэчу ўпрыгожылі спевы гурта беларускай песні “Паўлінка”. Задушэўна ды надзвычай арганічна гучалі на сонечным пленэры, у натуральных зялёных дэкарацыях беларускія песні “Вёсачка”, “Самаварчык”, “Пажаданне” ды іншыя. Кіраўніца гурта Жанна Буйніцкая правяла забаўляльныя гульні. У ходзе якіх, прыкладам, трэба было напісаць як мага хутчэй на дошках “Добрага дня, Беларусь!” альбо з пэўнай адлегласці трапіць бульбай у мех. А з нагоды Дня беларускага пісьменства, што адзначаўся ў Беларусі ў той дзень, спадарыня Жанна правяла віктарыны й конкурсы, расказала пра само свята.

Вельмі ўразілі ўсіх вялікія сабакі гаспадароў – Гера і Бастон, якія аказаліся на дзіва дружалюбнымі. Мы частаваліся таксама беларускімі стравамі, пілі гарбату з сапраўднага тульскага самавара – і сфатаграфаваліся з ім. Ды яшчэ “пілі”, убіралі ў сябе навакольную прыгажосць (і лес атачае хутар…), дзяліліся ўспамінамі. Пры тым Віктар Бяляеў, раней удзельнік “Паўлінкі”, згадаў, што 7 гадоў таму гурт упершыню выступіў на прыватным свяце: у гонар 50-годдзя Віктара Кукуця. І потым як з меха пасыпаліся ансамблю іншыя запрашэнні на вечарыны й святы. Так што “сяброўскі фармат” беларускіх сустрэч – будзем прадаўжаць.

Анжэла Фаміна, г. Ліепая

Фота аўтара

Нумар у фармаце PDF

Загаловак у газеце: На хутары Сцігас – вясёлыя госці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.