Вы тут

Прэзідэнт: Няхай ваша жаночае і мацярынскае шчасце будзе бясконцае


Дарагія суайчынніцы!

Ад усёй душы віншую вас з Днём маці!


Фота: БелТА

Сёння самыя шчырыя словы падзякі гучаць у адрас нашых дарагіх жанчын, якія здзейснілі вялікую місію працягу роду і жыцця на Зямлі.

Дзякуй за пяшчоту і цеплыню, з якімі вы сустракаеце немаўлят, што з'явіліся на свет, за любоў і клопат, якія дорыце дзецям усё сваё жыццё, за мудрасць і адданасць, якія дапамагаюць ім у далейшым дасягаць высокіх і высакародных мэт.

Мы схіляемся перад самаадданай працай шматдзетных маці, якія ствараюць будучыню нацыі. Ганарымся беларускімі жанчынамі, якія, паказваючы прыклад усвядомленага і адказнага мацярынства, паспяхова рэалізоўваюць сябе ў прафесіі і грамадскіх ініцыятывах. Захапляемся мамамі, якія выхавалі сапраўдных патрыётаў. Вы ўсе — апора нашай дзяржавы і заўсёды будзеце пад яе абаронай.

У гэты святочны дзень жадаю вам, дарагія мамы, вашым родным і блізкім моцнага здароўя і дабрабыту.

Няхай ваша жаночае і мацярынскае шчасце будзе бясконцае, а прамяністыя дзіцячыя ўсмешкі ўпрыгожваюць свет і натхняюць нас на новыя здзяйсненні на карысць роднай Беларусі.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.