Вы тут

Салдату, які ўцёк з палігона прысудзілі да 7 гадоў калоніі


Суд Глыбоцкага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 19-гадовага салдата Аляксандра Караткевіча, які ў красавіку збег з палігона і хаваўся ад праваахоўнікаў, паведамілі ў прэс-службе Віцебскага абласнога суда.


Як паведамлялася, 2 красавіка вайсковец тэрміновай службы пакінуў палігон у Брэсцкай вобласці: ён скраў грузавік, пры ім быў аўтамат. Хлопец збіраўся наведаць маці ў Віцебскай вобласці. Аператыўна быў абвешчаны план «Перахоп». Аўтамабіль знайшлі на абочыне праезнай часткі ва Ушацкім раёне. Хлопец схаваўся ў лесе каля вёскі Сарочына. У 11 раёнах Віцебскай вобласці праводзіліся спецыяльныя мерапрыемствы: міліцыя рэгіёну, унутраныя войскі, АМАП сумесна з падраздзяленнямі Міністэрства абароны прачэсвалі мясцовасць у пошуках вайскоўца. Падчас руху па дарогах у Лепельскім і Ушацкім раёнах аказаў супраціў супрацоўнікам ДАІ.

4 красавіка каля 20.00 да праваахоўнікаў звярнулася жыхарка вёскі Лобані Ушацкага раёна. Яна паведаміла, што бачыла маладога чалавека, падобнага на салдата, якога адшукваюць. На месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі вайскоўца.

Суд прысудзіў абвінавачанага да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Малады чалавек сваю віну прызнаў часткова.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.